Можа стаць культурным абъектам. Гісторыя гродзенскай тэлевяршыні

Гродзенскую тэлевышкі відаць практычна з любой кропкі горада, а ў рэйтынгу самых высокіх будынкаў і збудаванняў Беларусі яна знаходзіцца на сёмым месцы, піша Перспектыва.

— Каля 60 гадоў таму ў Гродне адбыліся першыя спробы трансляцыі тэлеперадач. Пабудавалі тэлевышкі на так званай Сабачай горцы (раён тралейбуснага парку). Удзел ва ўзвядзенні прымалі арганізацыі з розных краін СССР. Яна ўяўляла сабой мачту вышынёй 75 метраў, якая давала радыус ахопу каля 15 кіламетраў, — распавядае гродзенскі гісторык і экскурсавод Таццяна Хомутава. — Гэта была падзея, значная для ўсяго горада. Але на дасягнутым вырашылі не спыняцца.

Праз некалькі гадоў у вобласці ўвасобілі грандыёзны праект — будаўніцтва тэлевышкі каля Слоніма. На момант ўзвядзення яе вышыня была 350 метраў (ў 1992 годзе «рост» збудаванні павялічылі да 374 метраў). Работы праходзілі няпроста: сталёвы каркас пачаў дэфармавацца. Будаўнікам давялося ўсталяваць спецыяльныя гасільнікі электрамагнітных ваганняў, каб вышка захоўвала сваю форму. Гэта збудаванне застаецца да гэтага часу самым высокім у краіне.

Сяргей Радзюк — актыўны ўдзельнік будаўніцтва і эксплуатацыі тэлевышкі
— У 1968 году будуецца вышка на вуліцы Горкага. У канцы 60-х у Гродне яшчэ не было густой забудовы і нічога не перашкаджала працам. Першапачаткова збудаванне ўяўляла сабой звычайную трубу дыяметрам 1,6 метра і 139 метраў вышынёй, — прыводзіць лічбы Таццяна Уладзіміраўна. — Мачта-вежа, якая добра знаёмая кожнаму гарадзенцу, і стала адным з сімвалаў горада, з’явілася ў 80-я. Ураджэнец Гродзенскага раёна Сяргей Радзюк, былы начальнік радыётэлевізійнага перадавальнага цэнтра, успомніў нямала цікавых фактаў з гісторыі яе ўзвядзення.

Працы занялі 22 месяца з адведзеных 24-х. Новую тэлевышку ўсталявалі на месцы ранейшай, паколькі гэтая тэрыторыя ўжо была пазначаная як небяспечная для палётаў. Для будаўніцтва выкарыстоўвалі больш за 700 тон металу. Толькі аснова канструкцыі - 35 на 35 метраў, а вышыня складае 254 метра. Гэтая вышка лічыцца адной з самых тэхнічна складаных не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй тэрыторыі былога СССР. Бо калі ўстойлівасць мачты ў першую чаргу забяспечваюць расцяжкі, то мачта-вежа ўстойлівая дзякуючы асаблівай канструкцыі. Аналагічныя размешчаны толькі ў двух гарадах — Віцебску і Астара (Азербайджан).

Калектыў Гродзенскага радыётэлевізійнага перадавальнага цэнтра
— Важным было не проста ўзвесці тэлевежу, але правільна абсталяваць. Над абсталяваннем вышкі працаваў Рабаў. Сёння на вышцы размешчаны больш за дваццаць перадатчыкаў, што дазволіла значна павялічыць ахоп тэрыторыі. Велізарнае металічнае збудаванне забяспечвае бесперапыннае трансляванне радыё- і тэлепраграм, — распавядае Таццяна Хомутава.

З моманту запуску ў эксплуатацыю прайшло амаль трыццаць пяць гадоў. За ўвесь гэты перыяд не было якіх-небудзь сур’ёзных збояў. У 2013 годзе толькі абнавілі знешні выгляд вышкі. На працягу двух месяцаў брэсцкія прамысловыя альпіністы ўручную здымалі старую фарбу, апрацоўвалі паверхню ад іржы, грунтавалі і фарбавалі. На тое, каб давесці да ладу 254-метровую канструкцыю, спатрэбілася каля двух тон фарбы…

— Час не стаіць на месцы. Тэлевышка дае радыёхвалі, якія перадаюцца па паветры, а сёння ўсё больш папулярным становіцца кабельнае тэлебачанне, якое, наадварот, «сышло» пад зямлю: валакна таўшчынёю ледзь не з валасок перадаюць кожнае сваю праграму. Магчыма, неўзабаве гэтыя тэхналогіі возьмуць верх, але гісторыя тэлевежы ня скончыцца: яна стане арыгінальным культурным аб’ектам, як знакамітыя вежы ў Маскве і Вільні, — мяркуе экскурсавод.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025