У бліжэйшы час будзе зменена арганізацыя дарожнага руху на скрыжаванні вуліц Брыкеля і Ліможа ў Гродне. За 5 гадоў тут у аварыях пацярпелі сем чалавек, шэсць з іх — пешаходы. На гэтым участку прыбяруць адзін пешаходны пераход, а таксама зменяць парадак руху па палосах і ўсталююць дадатковыя агароджы і светлафоры, паведамляе ДАІ.
Найбольш небяспечныя месцы на скрыжаванні - пешаходныя пераходы праз вуліцу Брыкеля. Адзін пераход (з боку вуліцы Дзяржынскага) не абсталяваны астраўком бяспекі, а тут — шэсць палос руху. Скрыжаванне пешаходамі праезнай часткі па другім пераходзе (з астраўком бяспекі) уступае ў канфлікт з левапаваротным транспартным патокам з Ліможа. Акрамя таго, транспарту нязручны левы паварот з вуліцы Брыкеля.
Праблему вырашаць так: прыбяруць адзін пешаходны пераход праз вуліцу Брыкеля (з боку вуліцы Дзяржынскага). Таксама зменяць парадак руху па палосах пры ўездзе транспартных сродкаў на скрыжаванне з вуліцы Ліможа: першая паласа руху — для павароту направа, другая — налева і на разварот.
Затым ўсталююць дадатковыя святлафоры, а для таго каб пешаходы не пераходзілі дарогу ў неналежным месцы, ўсталююць дадатковыя агароджы.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…