У бліжэйшы час будзе зменена арганізацыя дарожнага руху на скрыжаванні вуліц Брыкеля і Ліможа ў Гродне. За 5 гадоў тут у аварыях пацярпелі сем чалавек, шэсць з іх — пешаходы. На гэтым участку прыбяруць адзін пешаходны пераход, а таксама зменяць парадак руху па палосах і ўсталююць дадатковыя агароджы і светлафоры, паведамляе ДАІ.

Найбольш небяспечныя месцы на скрыжаванні - пешаходныя пераходы праз вуліцу Брыкеля. Адзін пераход (з боку вуліцы Дзяржынскага) не абсталяваны астраўком бяспекі, а тут — шэсць палос руху. Скрыжаванне пешаходамі праезнай часткі па другім пераходзе (з астраўком бяспекі) уступае ў канфлікт з левапаваротным транспартным патокам з Ліможа. Акрамя таго, транспарту нязручны левы паварот з вуліцы Брыкеля.

На вуліцы Брыкеля прыбяруць пешаходны переход і зменяць арганізацыю руху

Праблему вырашаць так: прыбяруць адзін пешаходны пераход праз вуліцу Брыкеля (з боку вуліцы Дзяржынскага). Таксама зменяць парадак руху па палосах пры ўездзе транспартных сродкаў на скрыжаванне з вуліцы Ліможа: першая паласа руху — для павароту направа, другая — налева і на разварот.

Затым ўсталююць дадатковыя святлафоры, а для таго каб пешаходы не пераходзілі дарогу ў неналежным месцы, ўсталююць дадатковыя агароджы.