У 2004−2017 гадах непрацуючы 52-гадовы мужчына падманам завалодваў грашыма і нерухомасцю грамадзян і арганізацый Гродна і Гродзенскага раёна. Так ён займеў больш чым 877 тыс. рублёў, а гэта лічыцца асабліва буйным памерам.
Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала справу ў абласны суд, дзе яго абвінавачваюць у шэрагу незаконных дзеянняў: незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, махлярстве ў асабліва буйным памеры, прычыненні маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу і выкарыстанні заведама падробленых дакументаў.
— Абвінавачаны шукаў у горадзе і раёне будынкі, кватэры, незавершаныя будаўніцтвам закансерваваныя будынкі, зямельныя ўчасткі і набываў іх. Усе здзелкі заключаліся ад імя іншых асоб. Пасля правядзення розных рамонтна-будаўнічых работ набытыя альбо збудаваныя на зямельных участках аб’екты прадаваліся. Даход ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці перавысіў 1 375 000 рублёў, — кажа Пракуратура Гродзенскай вобласці.
Мужчыну абвінавачваюць па ч. 2 арт. 233, ч. 4 арт. 209, ч. 2 арт. 216 і ч. 1 арт. 380 Крымінальнага кодэкса. Зараз ён знаходзіцца пад вартай.
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…