Першы батутна-забаўляльны цэнтр «Freedom Jump» адкрыецца ў гандлёвым комплексе «Карона» 14 ліпеня. Яго ўладальнік — былы хакеіст гродзенскага «Нёмана» Дзмітрый Амбражэйчык.

Цэнтр уключае ў сябе 10 батутаў рознай даўжыні і прыгучасці, паралонавую яму, скаладром, канат і баскетбольны кошык. Перад уваходам на батутную арэну размесціцца міні-гольф, настольны футбол і зручныя канапы для адпачынку

Былы хакеіст "Нёмана" адкрывае ў Гродне першы батутны забаўляльны цэнтрБатутна-забаўляльны цэнтр адкрыецца 14 ліпеня па адрасе: Горкага 91, Гандлёвы комплекс «Карона», абноўленая зала «Д». У дзень адкрыцця прадугледжаны скідкі на ўсе віды паслуг цэнтра.