8 ліпеня ўвечары над гродзенскім небам можна было назіраць рэдкую атмасферную з’яву — серабрыстыя аблокі. Узнікаюць яны ў мезасферы на вышыні 80−85 км над зямной паверхняй і таму з’яўляюцца самымі высокімі аблокамі ў атмасферы, піша Гродзенская праўда.
Іх можна ўбачыць звычайна ў летнія месяцы і толькі тады, калі яны асветлены сонцам з-за гарызонту, а больш нізкія пласты атмасферы, чым мезасфера, у гэты час знаходзяцца ў зямной цені.