Здароўе і спорт

Заходняе дэрбі: ​​"Нёман" у Брэсце прайграў «Дынама»

Прынцыповы паядынак паміж камандамі прайшоў у Брэсце 7 ліпеня. З лікам 1:0 гаспадары поля здолелі абыграць гродзенцаў і тым самым выйшлі лідарамі ў Заходнім дэрбі. Матч быў цікавы яшчэ тым, што ўпершыню гулец «Дынама» Павел Савіцкі сустрэўся са сваім былым клубам.

Каманды са стартавага свістка пачалі гуляць у жорсткі футбол, таму суддзі часта даводзілася спыняць час. Гродзенцы добра абараняліся і смела ішлі наперад. У адным з момантаў жоўта-зялёным амаль атрымалася забіць «Дынама», але Гутар здолеў з лініі зняць мяч.

Чарговы небяспечны момант ля варот «Дынама» паўстаў у самым канцы першага тайму, калі Мукам са стандарту трапіў у крыжавіну.

На пачатку другога тайма берасцейцы кінуліся ў атаку і здолелі забіць гол. Чыдзі на 48-й хвіліне пасля пасу Мілеўскага «расстраляў» вароты Журава.

Пасля прапушчанага гола футбалісты «Нёмана» спрабавалі наладзіць гульню, але наперадзе нічога ўжо не атрымлівалася. «Дынама» тым часам насядала на вароты гродзенцаў ўсё больш і магло нават павялічыць лік у матчы, але Жураў выратоўваў сваю каманду і больш не прапусціў.

«Дынама-Брэст» — «Нёман» — 1:0

Першы круг чэмпіянату завяршыўся і «Нёман» з 25 ачкамі захаваў за сабой 6-е месца ў турнірнай табліцы, столькі ж ачкоў і ў брэсцкага «Дынама».

Другі круг стартуе 14 ліпеня, калі «Нёман» адправіцца ў госці да «Віцебска».

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025