Супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю быў затрыманы вялікагрузны аўтамабіль, што вёз у Гродзенскую вобласць 14 000 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці. Паведамленне пра здарэнне з’явілася на сайце УУС Гродна 7 ліпеня.

У прычэпе знаходзілася 2800 пластыкавых ёмістасцяў, кожная з іх аб’ёмам 5 літраў. Уладальнік транспартнага сродку не меў на груз суправаджальных дакументаў.

14 000 літраў кантрафактнага спірту не даехалі да Гродна

Па папярэдніх падліках сума кантрафакту складае 280 000 беларускіх рублёў. Гэтая вадкасць канфіскавана, праводзіцца далейшая праверка. З пачатку года супрацоўнікамі АБЭЗ па Гродзенскай вобласці канфіскавана звыш 17,5 тон кантрафактнага алкаголю.

14 000 літраў кантрафактнага спірту не даехалі да Гродна