Торба-шоў - гэта майстар-клас, на якім кожны ўдзельнік ці ўдзельніца зробіць файную і надзейную торбу без дапамогі швейнай машынкі. У Гродне праект будзе гасціць 15 ліпеня і запрашае далучацца да майстар-класа.
Пашытая ўласнаручна экаторба праслужыць вам некалькі гадоў і зможа замяніць каля паўтысячы пластыкавых пакетаў. Да таго ж, яна дапаможа ашчаджаць грошы. Калі адмовіцца ад пластыкавых пакетаў і карыстацца толькі торбай, то ў год можна зэканоміць каля 80 руб. А яшчэ экаторбы значна прыгажэйшыя!
Госці торба-шоў не толькі пашыюць торбы, але даведаюцца, як сартаваць смецце, чаму раздзельна сабраныя адкіды збірае адна машына, які пластык бывае небяспечным, і ўвогуле змогуць задаць любыя пытанні экалагічнага кшталту.
Усе матэрыялы і інструменты для вырабу экаторбаў арганізатары прывязуць з сабой. Для ўдзелу трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы і прыхапіць колькі рублёў для фры данэйшн.
Месца правядзення майстар-класа будзе пазначана ў лісце, які прыйдзе зарэгістраваным удзельнікам і ўдзельніцам. Пачатак сустрэчы ў 15.00.