Падчас раскопак на тэрыторыі Новага замка, дзе ў будучыні будзе пракладзена цеплатраса, археолаг з Акадэміі навук выявіў сцяну з плінфы, якая можа быць датавана XII стагоддзем.
Пакуль на раскопе знойдзены ўсяго толькі невялікі фрагмент сцяны з плінфы. Побач, па здагадцы археолага, магла знаходзіцца разбураная пабудова, хутчэй за ўсё царква, бо трапляюцца галаснікі і маёлікавыя плітка.
Магчыма, каля Новага замка выявілі фрагменты Васкрасенскай царквы, але ніхто пакуль што не спяшаецца рабіць гучных заяў. Згодна з Іпацьеўскім летапісам, да 1180-х гадоў у Гродне, акрамя Барысаглебскай царквы былі пабудаваны іншыя каменныя храмы: Прачысценская, Васкрасенская і Малая цэрквы. Магчыма, мураванымі былі таксама княскі церам, сцены і асобныя вежы гродзенскага замка.
Нагадаем, работы на тэрыторыі Новага замка пачаліся з канца чэрвеня і за гэты час археолагам трапілася як старая брукаванка, таварныя пломбы, так і іншыя старыя знаходкі.