Спадчына

Каля Новага замка выявілі старажытную сцяну. Магчыма гэта яшчэ адна царква часоў Каложы

Падчас раскопак на тэрыторыі Новага замка, дзе ў будучыні будзе пракладзена цеплатраса, археолаг з Акадэміі навук выявіў сцяну з плінфы, якая можа быць датавана XII стагоддзем.

Пакуль на раскопе знойдзены ўсяго толькі невялікі фрагмент сцяны з плінфы. Побач, па здагадцы археолага, магла знаходзіцца разбураная пабудова, хутчэй за ўсё царква, бо трапляюцца галаснікі і маёлікавыя плітка.

Магчыма, каля Новага замка выявілі фрагменты Васкрасенскай царквы, але ніхто пакуль што не спяшаецца рабіць гучных заяў. Згодна з Іпацьеўскім летапісам, да 1180-х гадоў у Гродне, акрамя Барысаглебскай царквы былі пабудаваны іншыя каменныя храмы: Прачысценская, Васкрасенская і Малая цэрквы. Магчыма, мураванымі былі таксама княскі церам, сцены і асобныя вежы гродзенскага замка.

Нагадаем, работы на тэрыторыі Новага замка пачаліся з канца чэрвеня і за гэты час археолагам трапілася як старая брукаванка, таварныя пломбы, так і іншыя старыя знаходкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024