Праект Торба-Шоў едзе ў Гродна

Торба-шоў - гэта майстар-клас, на якім кожны ўдзельнік ці ўдзельніца зробіць файную і надзейную торбу без дапамогі швейнай машынкі. У Гродне праект будзе гасціць 15 ліпеня і запрашае далучацца да майстар-класа.

Пашытая ўласнаручна экаторба праслужыць вам некалькі гадоў і зможа замяніць каля паўтысячы пластыкавых пакетаў. Да таго ж, яна дапаможа ашчаджаць грошы. Калі адмовіцца ад пластыкавых пакетаў і карыстацца толькі торбай, то ў год можна зэканоміць каля 80 руб. А яшчэ экаторбы значна прыгажэйшыя!

Госці торба-шоў не толькі пашыюць торбы, але даведаюцца, як сартаваць смецце, чаму раздзельна сабраныя адкіды збірае адна машына, які пластык бывае небяспечным, і ўвогуле змогуць задаць любыя пытанні экалагічнага кшталту.

Усе матэрыялы і інструменты для вырабу экаторбаў арганізатары прывязуць з сабой. Для ўдзелу трэба толькі зарэгістравацца па спасылцы і прыхапіць колькі рублёў для фры данэйшн.

Месца правядзення майстар-класа будзе пазначана ў лісце, які прыйдзе зарэгістраваным удзельнікам і ўдзельніцам. Пачатак сустрэчы ў 15.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024