Класічная камедыя з класічнай агучкай. Юбілейны фестываль «Кінемо» праходзіць у Гродне

Сёлета фестываль «Кінемо» прыехаў у Гродна пяты раз. Распачаўся ён па традыцыі камедыяй з агучкай класічнага тапера. Дарэчы, Гродна — адзіны горад пасля Мінску, дзе «Кінемо» праходзіць кожны год.

Штогод арганізатары стараюцца зрабіць рэпертуар больш разнастайным і не паўтарацца. Карацей, не Чарлі Чапліным адзіным. Але ёсць і пэўныя традыцыі. Напрыклад, адкрывае фестываль ва ўсіх гарадах камедыя з класічным таперам-піяністам. Гэтым разам гледачам паказалі фільм «Гоншчык» з Гаральдам Лойдам у галоўнай ролі. Гаральд Лойд — адзін са знакамітай тройкі комікаў, поруч з Чарлі Чаплінам і Бастарам Кітанам.

Агучваў фільм піяніст і кампазітар Юрый Бліноў. Ён мае вялікі канцэртны рэпертуар, а таксама з’яўляецца прэзідэнтам Міжнароднай арганізацыі піяністаў і кампазітараў ды сузаснавальнікам і арт-дырэктарам Міжнароднага конкурса юных музыкаў. Дарэчы, музыканты рыхтуюцца на фестывалю цэлых два месяцы. Яны праглядаюць спіс фільмаў, абіраюць той, які пасуе ім, і ствараюць музыку.

«Гэтыя фільмы не стануць нашымі любімымі»

— Калі ў 2014 годзе мы прыехалі сюды, не думалі, што фестываль стане штогадовым. Мы змянялі, намацвалі і зараз усё ідэальна. Гэта адбылося менавіта таму, што мы чулі вашыя водгукі. І цяпер не ўзнікае думкі, рабіць ці не рабіць, — звяртаюцца арганізатары да публікі.

Арганізатары кажуць, што ў Мінску ад публікі было менш жывой рэакцыі. А ў Гродне было шмат шчырага смеху. «Я ў Гродне адчувала іншую атмасферу, — кажа Марына Буткевіч, арганізатарка „Кінемо“. — Камерна, быццам да сваіх прыходзіш».

Чаму аўдыторыю ўвогуле цікавіць нямое кіно? «Мне здаецца, што цікаўнаму чалавеку будуць цікавыя розныя моманты развіцця мастацтва. Гэтыя фільмы не стануць нашымі любімымі. Але людзі ходзяць, каб стаць больш дасведчанымі», — кажа Марына. Каб зрабіць стужкі больш сучаснымі і «ажывіць» іх, ствараецца музычнае суправаджэнне. Фільмы агучваюць сучаснай музыкай: для музыкаў гэта новы вопыт, і для кіно — новае нараджэнне.

Што далей?

Гэта толькі першы дзень фестывалю. 7 ліпеня гледачоў чакае фільм «Жонка Фараона». Ён ствараўся ў 20-х гадах мінулага стагоддзя. І на той час здымкі былі вельмі маштабнымі. Для іх пабудавалі вялікія дэкарацыі старажытных егіпецкіх гарадоў. Фільм доўгі час быў згублены, яго знайшлі і рэканструявалі. А таксама ўручную расфарбоўвалі. Агучваюць яго будуць Кшыштаф Кіцёр (фартэпіяна), Віталь Эпаў (духавыя), Кацярына Пятрэнка (віяланчэль).

8 ліпеня — дзень караткаметражак з Чарлі Чапліным і Бастарам Кітанам пад агучку Five storey ensemble з фартэпіяна, духавымі і скрыпкай.

"Кінемо" ў Гродне ў 2018 годзе. Фота: Hrodna.life
Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024