Асуджаны за непадпарадкаванне міліцыі і «інтэрнэт-пікет» гродзенскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў абскарджвае прысуд. Мікалая Саляніка, якога затрымалі разам з ім 3 ліпеня, ужо выпісалі з бальніцы, але на суд пакуль не выклікалі.

Аляксандр Лаўрэнцьеў падасць скаргу па некалькіх прычынах. Па-першае, у судзе не прыцягнулі сведкаў, хаця яны падавалі хадатайніцтва пра гэта. Па-другое, не паказалі відэазапіс затрымання. І па-трэцяе, абвінавачванне прад’явілі на паўгадзіны пазней, чым гэта дазваляецца паводле закону.

[irp posts="71 373″ name="Аднаго з актывістаў, якіх затрымалі ў Дзень незалежнасці, асудзілі за непадпарадкаванне і інтэрнэт-пікет""]

Нагадаем, 3 ліпеня два актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі хацелі правесці акцыю-перформанс на святкаванні Дня незалежнасці. Іх па адміністрацыйнай справе затрымалі АМАПаўцы ў цывільным, якія не прадставіліся. Яны даставілі Аляксандра Лаўрэнцьева і Мікалая Саляніка ў РАУС Кастрычніцкага раёну. Адтуль Мікалая з гіпертанічным крызам даставілі на хуткай у бальніцу.

Аляксандра асудзілі 4 ліпеня. За непадпарадкаванне яму далі штраф у 5 базавых велічынь, за «інтэрнэт-пікет» — 15 базавых. Справу разбіралі са слоў супрацоўнікам АМАПа. «Казалі, што я супраціўляўся, размахваў рукамі, чаго насамрэч не было», — расказвае Аляксандр.

Мікалая Саляніка 6 ліпеня выпісалі з бальніцы. 5 ліпеня ён трапіў да судмедэкперта і зафіксаваў пабоі. Хутка яму павінна выслаць даведку. Дарэчы, 5 ліпеня без яго ведама з бальнічнага гардэроба міліцыянты канфіскавалі робу, у якой актывіст хацеў правесці перформанс.

Асуджаны за "інтэрнэт-пікет" гродзенскі актывіст будзе абскарджваць прысуд