У Гродне на кожнага беспрацоўнага прыпадае тры вакансіі. Бізнесмэны могуць атрымаць грошы на праект

Не так даўно беспрацоўныя, зарэгістраваныя ў цэнтры занятасці, стаялі ў чарзе за патрэбнымі вакансіямі. Цяпер сітуацыя ў корані змянілася. Працадаўцы ў пошуках супрацоўнікаў прыходзяць нават на курсы перападрыхтоўкі, і прапануюць кантракт прама на экзамене. Прычына ў значным зніжэнні сушукальнікаў працы.

Ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне кажуць, што назіраецца дысбаланс ў попыце і прапанове рабочай сілы. З аднаго боку, колькасць беспрацоўных памяншаецца, з іншага — ёсць рост попыту на працоўную сілу. На 1 ліпеня ў базе службы занятасці ёсць больш чым 2600 вакансій. Умоўна на аднаго беспрацоўнага прыпадае больш за тры вакансіі.

Сёння на ўліку ў службе занятасці 742 беспрацоўных. Для параўнання, у пачатку года гэтая лічба была на траціну вышэй, перадае «Гродна Плюс». Больш за ўсё прапаноў па вакансіі «вадзіцель» — каля 180 прапаноў. У асаблівай пашане кіроўцы з правамі катэгорыі «Д». Сярэдняя зарплата, якую прапаноўваюць кіроўцам, — тысяча беларускіх рублёў.

Не менш запатрабаваныя медсёстры, лекары, прадаўцы і кухары. На кожную з гэтых прафесій прапануецца на выбар больш за 80 працоўных месцаў. Зарплата залежыць ад кваліфікацыі, стажу і катэгорыі. Вялікая колькасць прапаноў у базе дадзеных і ў сферы будаўніцтва. Дарэчы, тут у асноўным працаўладкоўваюць мужчын сярэдняга ўзросту, а гэта самы вялікі працэнт беспрацоўных у Гродне. Нямала прапаноў для рэкламных агентаў, бухгалтараў і выхавальнікаў.

www.youtube.com/watch?v=Risg2XiZzec

У цэнтры занятасці можна бясплатна прайсці навучанне больш чым па 25 спецыяльнасцях. Заняткі як тэарэтычныя, так і практычныя, працягласць — тры месяцы. З першага дня слухачы атрымліваюць стыпендыі, ім гарантавана працаўладкаванне. З пачатку года такім чынам ужо былі ўладкаваныя на працу дзве тысячы беспрацоўных.

Атрымайце грошы на бізнэс-ідэю

Але ёсць і яшчэ адзін спосаб ўладкаваць сваё жыццё для тых, хто знаходзіцца ў статусе беспрацоўнага. Штогод у Гродне каля 70 беспрацоўных карыстаюцца магчымасцю атрымаць безнаяўную субсідыю на адкрыццё сваёй справы.

Атрымаць безнаяўную субсідыю, роўную у эквіваленце тысячы умоўных адзінак, можа любы жадаючы. Праўда, з невялікімі агаворкамі. Неабходная рэгістрацыя ў цэнтры занятасці і наяўнасць гатовага і, галоўнае, жыццяздольнага бізнес-плана. Дарэчы, дапамагчы з яго складаннем могуць на бясплатных курсах, арганізаваных тут жа ў цэнтры занятасці.

Рэйтынг найбольш заможных ідэй ўзначальвае сфера будаўніцтва. Кожны чацвёрты слухач прадпрымальніцкіх курсаў пасля ўкладае менавіта ў яе. У тройцы лідэраў рамонт бытавых вырабаў, гандаль і рамесная дзейнасць. У выпадку паспяховай рэалізацыі праекта вяртаць субсідыю ня трэба. А вось калі на працягу года новаспечаны прадпрымальнік зачыніў ІП, грошы выдадзеныя на стартап неабходна вярнуць дзяржаве.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025