Пакаштаваць стравы грузінскай нацыянальнай кухні зараз можна ў Гродне. На пачатку ліпеня ў цэнтры горада адкрылася новае кафэ «Старый Тбилиси». Пад гукі грузінскай музыкі тут можна пачаставацца хінкалі ці хачапуры, альбо замовіць грузінскае віно.

«Сапраўдныя хінкалі маюць быць вельмі сакавітымі» — распавялі карэспандэнту Hrodna.life у новым кафэ. -Таму есці іх нажом і вілкай не атрымаецца". Аказваецца, хінкалі трэба браць наўпрост пальцамі за «хвосцік» з цеста і есці рукамі. У такім выпадку сок не разальецца і вы зможаце адчуць увесь букет смакаў стравы. А сам «хвосцік» з цеста есці ўжо не абавязкова.

“Ніколі не ешце хінкалі нажом і відэльцам!” Кафэ грузінскай кухні адкрылася ў Гродне

Каб наведвальнікі не забыліся пра гэтая правілы, яны напісаны на цішотцы бармэна:

«Ніколі, чуеце, ніколі не ешце хінкалі з відэльцам і нажом! Гэта правал!»

“Ніколі не ешце хінкалі нажом і відэльцам!” Кафэ грузінскай кухні адкрылася ў Гродне

У меню установы прапануюць два віды хачапуры. Па-менгрэльску, што больш падобна на пірог з сырам, і па-аджарску, у форме лодачкі з сырым яйкам паверх запечанага сыру. Гэтыя стравы ў Грузіі таксама ядуць рукамі. Відэлец выкарыстоўваюць толькі каб перамяшаць сырое яйка з сырам. А пасля можна адламваць кавалачкі і макаць у гэта начынне.

“Ніколі не ешце хінкалі нажом і відэльцам!” Кафэ грузінскай кухні адкрылася ў Гродне

«У нас ёсць далма с вінаградным лісцем, ёсць рыба кіндзмарш, што гатуецца з кінзой і вінным воцатам, баклажаны з арэхамі і шмат іншых грузінскіх смакотак» — запэўнікі ў кафэ. Казалі, што калі падчас ежы заплюшчыць вочы, то можна ўявіць сябе ў Грузіі." Для падмацавання ўражання раяць таксама замовіць кілішак віна.

“Ніколі не ешце хінкалі нажом і відэльцам!” Кафэ грузінскай кухні адкрылася ў Гродне

Знайсці новае кафэ не складана. Яно месціцца паміж гандлёвым домам «Баторый» і гасцініцай «Нёман», недалёка ад Савецкай плошчы.