На днях у гродзенскі заапарк прыйшоў незвычайны ліст, атрымальнікам якога стаў … драпежны гадаванец звярынца абласнога цэнтра. У радку «Каму» было пазначана: тыгру. На рэакцыю атрымальніка, вядома, разлічваць не даводзіцца, але вось супрацоўнікаў заапарка такое пасланне, безумоўна, кранула, піша Гродзенская праўда.

У канверт быў укладзены малюнак, а на яго адваротным баку напісана:

«Прывітанне, тыгр! Я хлопчык Ніл. Прыязджаў да цябе ў госці 21.06.18. Вельмі ты мне спадабаўся. Я цябе намаляваў. Мама напісала ліст.

Будзь здаровы і добра еш. Ніл Адамавіч, 6 гадоў. «(Арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя!)
Адказ не прымусіў сябе доўга чакаць і быў апублікаваны на сайце гродзенскага заапарка:

— Дарагі Ніл, нам і нашаму тыгру было вельмі прыемна атрымаць твой малюнак з пажаданнямі. Мы таксама жадаем табе здароўя! Расці паслухмяным, добрым, вялікім і моцным! Будзем рады зноў убачыць цябе ў нашым заапарку!

Маленькі гродзенец напісаў ліст тыгру. І атрымаў адказ

Маленькі гродзенец напісаў ліст тыгру. І атрымаў адказ