Роўна год таму ў Гродзенскім заапарку нарадзілася зубраня – першае за некалькі дзясяткаў гадоў. Папаўненне ў сям’і зуброў ва ўмовах няволі – з’ява незвычайная. Таму такая навіна ўзрадавала не толькі гарадзенцаў, але і жыхароў усёй краіны.
У пары Боры і Любава нарадзілася дзяўчынка. Пазней супрацоўнікі заапарка ўжо па традыцыі абвясцілі конкурс. Кожны наведвальнік змог сам прапанаваць, як назваць зубраня. У выніку ёй далі імя Бэла. Пакуль сям’я зуброў жыве ў Гродзенскім заапарку.
– Год для яе прайшоў у вельмі важных рэчах, – кажа Віталь Гуменны “Гродна Плюс”, намеснік дырэктара Гродзенскага заапарка. – Яна вучылася самастойна жыць, арыентавацца, прывыкаць да заапаркаўскіх умоваў. Як мінімум яшчэ год яна будзе пры маме падрастаць, а потым будзем будаваць нейкія планы.