Як змяніліся цэны ў крамах за тры месяцы, колькі паліва можна было набыць на 20 рублёў яшчэ вясной і якія тавары наадварот — патаннелі? Журналіст Hrodna.life узяў 20 рублёў і пайшоў у краму па прадукты: спачатку 1 красавіка, а наступым разам 1 ліпеня. І параўнаў рахункі. 7 з 12 пазіцый выраслі ў цане
Цэны астатніх 5 прадуктаў з нашага кошыка засталіся без змен. За тры месяцы не падаражэлі:
запалкі - 5 капеек
мыла фруктовае — 84 капейкі
смятана «Молочный мир» 16% 450 г. — 1,64 руб
цукар 1 кг — 1,54 руб
рыс «Панскі гатунак» — 2,4 руб
Агулам за 3 месяцы кошык прадуктаў Hrodna.life падаражэў на 30 капеек. Або на 1.5%. Ніводная з 12 пазіцый у нашым кошыку за 3 месяцы не патаннела.
Падлічым, колькі паліва можна было набыць на 20 рублёў яшчэ тры месяцы таму.
1 красавіка на 20 рублёў можна было заправіць цэлых 16 літраў АІ 92. 1 ліпеня за гэтую ж суму — толькі 15,504 літраў або на паўлітры менш. Цана літра бензіну за гэты час вырасла з 1,25 руб да 1,29 руб.
Таксама на 4 капейкі падаражэў АІ 95 — з 1,33 да 1,37. За 20 рублёў цяпер можна купіць на 441 грам бензіну менш.
Цана дызпаліва на 1 красавіка складала 1,36 руб. З таго часу дызель не толькі паспеў двойчы патаннець на капейку, апусціўшыся да 1,35 руб, але і тройчы падаражэць. І ўжо з 15 мая пачаў каштаваць 1,37 руб. Агульны баланс +1 капейка або мінус 100 грам паліва (14,7 л супраць 14,6 л).
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…