Малако і грэчка даражэюць, смятана і рыс – не. Як змяніліся цэны за апошнія тры месяцы

Як змяніліся цэны ў крамах за тры месяцы, колькі паліва можна было набыць на 20 рублёў яшчэ вясной і якія тавары наадварот – патаннелі? Журналіст Hrodna.life узяў 20 рублёў і пайшоў у краму па прадукты: спачатку 1 красавіка, а наступым разам 1 ліпеня. І параўнаў рахункі. 7 з 12 пазіцый выраслі ў цане

Што не падаражэла?

Цэны астатніх 5 прадуктаў з нашага кошыка засталіся без змен. За тры месяцы не падаражэлі:

запалкі – 5 капеек

мыла фруктовае – 84 капейкі

смятана “Молочный мир” 16% 450 г. – 1,64 руб

цукар 1 кг – 1,54 руб

рыс “Панскі гатунак” – 2,4 руб

Агулам за 3 месяцы кошык прадуктаў Hrodna.life падаражэў на 30 капеек. Або на 1.5%. Ніводная з 12 пазіцый у нашым кошыку за 3 месяцы не патаннела.

Малако і грэчка даражэюць, смятана і рыс - не. Як змяніліся цэны за апошнія тры месяцы

Паліва

Падлічым, колькі паліва можна было набыць на 20 рублёў яшчэ тры месяцы таму.

1 красавіка на 20 рублёў можна было заправіць цэлых 16 літраў АІ 92. 1 ліпеня за гэтую ж суму – толькі 15,504 літраў або на паўлітры менш. Цана літра бензіну за гэты час вырасла з 1,25 руб да 1,29 руб.

Таксама на 4 капейкі падаражэў АІ 95 – з 1,33 да 1,37. За 20 рублёў цяпер можна купіць на 441 грам бензіну менш.

Цана дызпаліва на 1 красавіка складала 1,36 руб. З таго часу дызель не толькі паспеў двойчы патаннець на капейку, апусціўшыся да 1,35 руб, але і тройчы падаражэць. І ўжо з 15 мая пачаў каштаваць 1,37 руб. Агульны баланс +1 капейка або мінус 100 грам паліва (14,7 л супраць 14,6 л).

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: