Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі хацелі правесці на Дні незалежнасці акцыю-перформанс, які нагадвае пра цяжкія сацыяльныя ўмовы ў краіне і парушэнні правоў чалавека. Пра іх акцыю даведаліся праваахоўнікі, і заблакавалі іх раніцай 3-га ліпеня у кватэры.
— Нас спрабавалі затрымаць (людзі ў штацкім — заўв. рэд.), але мы збеглі і цяпер нас пільнуюць пад іншай кватэрай ужо. Мы хацелі правесці ў Гародні акцыю — адсвяткаваць Дзень незалежнасці. Я б сказаў, што гэта ўвогуле больш сацыяльная акцыя пра ўзровень жыцця ў Рэспубліцы Беларусь. Больш такая максарадная акцыя з намёкамі на «добрае жыццё» ў нашай краіне. Стаяць пад падездам не выпускаюць нікуды. Вы не паверыце, цяпер маскіруемся, — кажа Аляксандр Лаўрэнцьеў
Актывісты планавалі выйсці на афіцыйнае святкаванне ў турэмным адзенні з плакатам, на якім намаляваны дрот і змешчаны надпіс «Беларусь — краіна для жыцця».
Па інфармацыі з сацсетак, актывістаў завезлі ў Кастрычніцкі РАУС. З яго Мікалаю Саляніку давялося з’ехаць на «хуткай» у кардыялогію. У РАУСе журналісту hrodna.life адмовілі ў каментарах, бо, па іх меркаванню, hrodna.life — гэта не прэса.
Як расказаў Сяргей Верамеенка з БХД, Аляксандра Лаўрэнцьева і Мікалая Саляніка затрымалі па адміністрацыйнай справе — ДТЗ. У РАУСе у Мікалая адбыўся гіпертанічны крыз, і ў суправоджванні супроўніцы РАУСа яго павезлі ў бальніцу. Аляксандр знаходзіцца ў ізалятары. Інфармацыі пра яго не даюць. Магчыма, бліжэйшым часам яго будуць судзіць.
Затрымлівалі актывістаў невядомыя асобы. Таму Яўген Дудкін напісаў заяву аб выкраданні людзей.
Іншым актывістам расказалі, што Саляніка і Лаўрэнцьева затрымалі за адміністратыўнае правапарушэнне супрацоўнік АМАПа. У РАУСе кажуць, што актывісты ўчынілі непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Сведкі кажуць, што супрацоўнікі АМАПу былі ў штацкім, не прадставіліся, пры сабе ў іх былі пісталеты і аўтаматы АКС-74.
Тым часам гродзенская міліцыя піша, што забяспечвае правапарадак падчас свята.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…