Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі хацелі правесці на Дні незалежнасці акцыю-перформанс, які нагадвае пра цяжкія сацыяльныя ўмовы ў краіне і парушэнні правоў чалавека. Пра іх акцыю даведаліся праваахоўнікі, і заблакавалі іх раніцай 3-га ліпеня у кватэры.
– Нас спрабавалі затрымаць (людзі ў штацкім – заўв. рэд.), але мы збеглі і цяпер нас пільнуюць пад іншай кватэрай ужо. Мы хацелі правесці ў Гародні акцыю – адсвяткаваць Дзень незалежнасці. Я б сказаў, што гэта ўвогуле больш сацыяльная акцыя пра ўзровень жыцця ў Рэспубліцы Беларусь. Больш такая максарадная акцыя з намёкамі на „добрае жыццё” ў нашай краіне. Стаяць пад падездам не выпускаюць нікуды. Вы не паверыце, цяпер маскіруемся, – кажа Аляксандр Лаўрэнцьеў
Актывісты планавалі выйсці на афіцыйнае святкаванне ў турэмным адзенні з плакатам, на якім намаляваны дрот і змешчаны надпіс “Беларусь – краіна для жыцця”.

Па інфармацыі з сацсетак, актывістаў завезлі ў Кастрычніцкі РАУС. З яго Мікалаю Саляніку давялося з’ехаць на “хуткай” у кардыялогію. У РАУСе журналісту hrodna.life адмовілі ў каментарах, бо, па іх меркаванню, hrodna.life – гэта не прэса.
Як расказаў Сяргей Верамеенка з БХД, Аляксандра Лаўрэнцьева і Мікалая Саляніка затрымалі па адміністрацыйнай справе – ДТЗ. У РАУСе у Мікалая адбыўся гіпертанічны крыз, і ў суправоджванні супроўніцы РАУСа яго павезлі ў бальніцу. Аляксандр знаходзіцца ў ізалятары. Інфармацыі пра яго не даюць. Магчыма, бліжэйшым часам яго будуць судзіць.
Затрымлівалі актывістаў невядомыя асобы. Таму Яўген Дудкін напісаў заяву аб выкраданні людзей.
Іншым актывістам расказалі, што Саляніка і Лаўрэнцьева затрымалі за адміністратыўнае правапарушэнне супрацоўнік АМАПа. У РАУСе кажуць, што актывісты ўчынілі непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Сведкі кажуць, што супрацоўнікі АМАПу былі ў штацкім, не прадставіліся, пры сабе ў іх былі пісталеты і аўтаматы АКС-74.
Тым часам гродзенская міліцыя піша, што забяспечвае правапарадак падчас свята.









