Горад

Гродна адзначае Дзень незалежнасці

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню незалежнасці, пачаліся ў Гродне на Кургане Славы з мітынгу і параду войскаў Гродзенскага гарнізона. Там жа свята працягнецца да самага вечара. Гродзенцаў чакаюць выступы мясцовых калектываў і вядомага гурту NaviBand.

На ўрачыстым мітынгу старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў павіншаваў гараджан з галоўным нацыянальным святам, а таксама ўручыў дыпломы «Чалавек года Гродзеншчыны».


На працягу дня ў цэнтры Гродна таксама будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы. На плошчы Леніна да самага вечара будзе працаваць «арт-кафэ» пад адкрытым небам. А з 18:00 там пачнецца дыскатэка ў стылі 80−90-х.

У парку Жылібера ўвесь дзень будуць даступныя выстава рамеснікаў і палявая кухня, а каля Швейцарскай даліны працуюць спортпляцоўкі і фотазоны

Салют пройдзе ў 23:00 на Кургане Славы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025