Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню незалежнасці, пачаліся ў Гродне на Кургане Славы з мітынгу і параду войскаў Гродзенскага гарнізона. Там жа свята працягнецца да самага вечара. Гродзенцаў чакаюць выступы мясцовых калектываў і вядомага гурту NaviBand.
На ўрачыстым мітынгу старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў павіншаваў гараджан з галоўным нацыянальным святам, а таксама ўручыў дыпломы «Чалавек года Гродзеншчыны».
На працягу дня ў цэнтры Гродна таксама будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы. На плошчы Леніна да самага вечара будзе працаваць «арт-кафэ» пад адкрытым небам. А з 18:00 там пачнецца дыскатэка ў стылі 80−90-х.
У парку Жылібера ўвесь дзень будуць даступныя выстава рамеснікаў і палявая кухня, а каля Швейцарскай даліны працуюць спортпляцоўкі і фотазоны
Салют пройдзе ў 23:00 на Кургане Славы.