Гродзенскі параспартсмен Аляксандр Трыпуць стаў пераможцам у кіданні дзіды на міжнародным Гран-пры ў Берліне і ўсталяваў новы асабісты рэкорд.
Адкрыты міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы сярод спартсменаў-інвалідаў праходзіў у сталіцы Германіі з 30 чэрвеня па 1 ліпеня. Па выніках спаборніцтваў гродзенец паказаў найлепшы вынік і ўзяў золата, пры гэтым паставіў свой асабісты рэкорд.
За тыдзень да спаборніцтваў Аляксандру зрабілі экстраную аперацыю ў РНПЦ неўралгіі і нейрахірургіі па замене нейрастымулятара. Спартсмен нават швы не паспеў зняць, як пачаў зноў выступаць.
31-гадовы Аляксандр Трыпуць быў удзельнікам трох Параалімпіяд. У скарбонцы гродзенца золата Афін у 2004 годзе, срэбра ў Сіднэі (2000 г.) і бронза ў Рыа-дэ-Жанейра (2016 г.). У планах у спарстмена ўдзел у Параалімпіядзе ў Токіа, якая пройдзе ў 2020 годзе. Там гродзенец плануе ўзяць золата.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…