Мінчанка Юлія Тарыба і гродзенскі відэаграф Аляксандр Суханаў зрабілі прэзентацыйны ролік Гродзенскага рэгіёну для замежных турыстаў на англійскай мове. У сваім відэа аўтары паказалі не толькі вядомыя месцы Гродна, але і тыя, куды турысты практычна не трапляюць.

Ідэя зняць відэа пра Гродна прыйшла Юліі спантанна пасля таго як яна ўдзельнічала ў адным з міжнародных конкурсаў.

“Яшчэ ў маі я ўбачыла ў сацыяльных сетках навіну аб конкурсе на лепшую візітную картку свайго горада, які праводзіла адна з авіякампаній, – распавядае Юлія. – У выніку я зняла дзвюххвілінны ролік пра Мінск і адправіла на конкурс”.

Ад працэсу стварэння відэа дзяўчына атрымала вялікае задавальненне і вырашыла працягваць здымаць. “Падумала, а чаму б не прарэкламаваць яшчэ які-небудзь беларускі горад для замежнікаў. Так я трапіла ў Гродна да свайго брата Аляксандра, які займаецца відэаздымкай”.

[youtube=https://youtu.be/boP3soKrzXc]

На здымку ў Гродзенскім рэгіёне Юлія і Аляксандр выдаткавалі два дні. Пабывалі на Аўгустоўскім канале, у цэнтры Гродна, музеі Януша Паруліса і іншых месцах. На мантаж відэа сышло некалькі дзён.

“Да здымак мы рыхтаваліся і загадзя з усімі дамаўляліся. Ад праведзенай працы я атрымала чарговую порцыю задавальнення. Мне гэта падабаецца”, – кажа дзяўчына.

Юлія вучылася на лінгвіста-перакладчыка і доўгі час працавала ў Беларускай федэрацыі баскетбола – мэнэджэрам па міжнародных адносінах. Зараз яна кардынальна памяняла сферу дзейнасці, а ў вольны час падарожнічае.
Глядзіце: Мінчанка зняла для Гродна прэзентацыйны ролік на англійскай мове
Юлія адзначае, што Гродна цяпер у выгадным становішчы – сюды едуць турысты па бязвізавым рэжыме і горад трэба максімальна рэкламаваць. “Гродна мне даўно падабаецца – еўрапейскі і ўтульны гарадок. У ім я сябе адчуваю, як дома. Спадзяюся наша відэа прыцягне ў гэтае месца яшчэ больш турыстаў”.


Если вы решили открыть небольшую закусочную или пиццерию вам понадобиться специальное профессиональное оборудование. Выбрать печи и не только можно на портале https://prof-oborud.com.ua. Широкий выбор, высокое качество.