Анатоль Мышкевіч
Грамадскага актывіста з Гродна Анатоля Мышкевіча правяраюць у рамках крымінальнай справы. Раней яго ўжо апытвалі па адміністрацыйнай справе. Актывіст лічыць, што такім чынам яму спрабуе помсціць аўтобусны парк, піша praca-by.info.
У выніку, аднак, удалося адстаяць правы кіроўцаў у судзе. Або суд станавіў на бок кіроўцаў, або аўтобусны парк шоў насустрач па-за судом.
[irp posts="56 066″ name="Маці кіроўцы, які судзіцца з гродзенскім аўтапаркам, напісала на сына заяву ў міліцыю"]
Як кажа Мышкевіч, міліцыя дапытвала яго па факту заявы: імаверна, маці аднаго з супрацоўнікаў аўтапарка, якога бараніў актывіст, заявіла пра тое, што ён у адным з артыкулаў «напісаў пра яе няпраўду».
Анатоль Мышкевіч патлумачыў, адкуль у жанчыны да яго прэтэнзіі.
— Кіраўніцтва аўтапарка і гродзенскія чыноўнікі з самага пачатку справы гродзенскага аўтобуснага парка спрабавалі падмануць людзей. Пераконвалі работнікаў аўтапарка, што я спрабую зрабіць на іх сабе імя, каб стаць дэпутатам, казалі, што я мільёны зараблю на іх у гэтай справе. Гродзенскіх журналістаў, якія пісалі пра справу аўтапарка, спрабавалі пераканаць у тым, што ім давалі каментары не вадзіцелі, а падстаўныя асобы, якім я добра плачу «са сваіх мільёнаў». У выніку ўбачылі, хто з нас хлусіў: у дэпутаты я так і не балатаваўся, і не збіраўся гэтага рабіць, мільёнаў пакуль таксама не нажыў: чакаю, што кіраўніцтва аўтапарка раскажа, дзе іх забраць.
«Падстаўныя асобы», якім я «плаціў добрыя грошы са сваіх мільёнаў», усё-ткі апынуліся работнікамі аўтапарка і адсудзілі з нашай дапамогай у прадпрыемства кампенсацыі амаль па 3000 рублёў.
[irp posts="51 656″ name="Звольнены кіроўца, які слаў скаргі Лукашэнку, выйграў суд у аўтапарка"]
Анатоль Мышкевіч не спалоханы праверкай і, магчыма, распачатай крымінальнай справай:
— Аўтобусны парк ўсё-ткі знайшоў спосаб мне адпомсціць. Хай правяраюць. А я і далей буду дапамагаць людзям адстойваць свае правы.
Очень часто в интерьере помещения используются различные ткани. Они создают особую атмосферу и уют. Приобрести интерьерные ткани можно на сайте компании Duralee. Здесь www.tk-lanskoy.ru представлен широкий ассортимент тканей высокого качества.
На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…