Гродзенская абласная філармонія асвойвае новыя пляцоўкі для канцэртаў. 27 чэрвеня музыкі ўпершыню выступілі ў дворыку гандлёвага цэнтра ABC. Там гучалі лепшыя творы сусветнай класікі: мелодыі Кальмана, Дунаеўскага, Глінкі і іншых.
Першы канцэрт «Класіка пад вячэрнім небам» прайшоў у рамках праекта «Мелодыі старога двара». Мерапрыемства ў дворыку гандлёвага цэнтра ABC было платнае, але да сярэдзіны канцэрту свабодных месцаў амаль не было. Білет каштаваў 5 рублёў.
«Мы развіваемся і шукаем новыя пляцоўкі для сваіх канцэртаў, вось і вырашылі выступіць у дворыку ABC, — распавядае рэжысёр-пастаноўшчык Гродзенскай абласной філармоніі Алег Шведаў. - Ідэя выступу ў розных месцах горада ў нас нарадзілася яшчэ перад фестывалем нацыянальных культур, калі шукалі новыя пляцоўкі. Не выключана, што ў найбліжэйшай будучыні мы яшчэ раз выступім у гэтым месцы. А неўзабаве гродзенцаў чакаюць новыя пляцоўкі».
Наступны вулічны канцэрт музыкаў абласной філармоніі пройдзе 3 ліпеня ля ратонды на назіральнай пляцоўцы на вуліцы Дарвіна. А 10, 17 і 24 ліпеня гродзенцаў чакаюць традыцыйныя канцэрты на балконе на вуліцы Савецкай.
[irp posts="66 915″ name="На Дарвіна адкрылі абноўленую назіральную пляцоўку"]
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…