Фотавыставу, на якой наведвальнікам прапануюць пагрузіцца ў гіпнатычны транс, адкрыюць у галерэі «У Майстра» 28 чэрвеня ў 18.00. Ідэя выставы прыйшла фатографу Наталлі Саламе і піяр-спецыялісту Міхаілу Лісу.
Такое мерапрыемства пройдзе ўпершыню не толькі ў Гродне, але і ў Беларусі. Для кантролю на выставе будзе пастаянна прысутнічаць урач-псіхатэрапеўт. А трапіць на гэтае мерапрыемства можна будзе толькі па папярэднім запісе, групамі па 5 чалавек.
«Хто знаёмы з творчасцю Наталлі Саламы, той ведае, што ў яе незвычайныя фатаграфіі з падвойным накладаннем экспазіцыі, — распавядае Міхаіл Ліс. — І для такіх фатаграфій мы не хацелі рабіць звычайную фотавыставу і пайшлі ў адваротным кірунку. Перш чым паказваць працы, мы будзем уводзіць групы людзей у гіпнатычна-трансавы стан — і яны будуць успрымаць фатаграфіі зусім інакш».
Арганізатары адзначаюць, што ніводзін чалавек у звычайным стане свядомасці не зможа ўвайсці і паглядзець фатаграфіі. Стан гіпнозу — абавязковая ўмова. Уводзіць у яго будуць з дапамогай адмысловага аўдыёзапісу.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…