У час пракладкі цеплатрасы на тэрыторыі Новага замка пад асфальтам знайшлі фрагмент выбрукаванай з камянёў старой дарогі. Пра яе аднаўленне сёння гаворкі не ідзе, бо знаходу зрабілі выпадкова ў час замены труб.
Усе земляныя работы на тэрыторыі Новага замка праводзяцца пад наглядам археолага з Акадэміі навук. Тая частка бруку, якую выявілі, была ў добрым стане. Археолаг Іван Спірын яе зачысціў і зафіксаваў.
Праз некалькі дзён працоўныя разабралі брукаванку з дапамогай трактара, а камяні склалі ў кучы, бо ў гэтым месцы трэба было пракладаць камунікацыі.
«Пад асфальтам на тэрыторыі Новага замка брук у добрым стане, — распавядае археолаг Іван Спірын. — Тую невялікую частку, якую разабралі, можна будзе ў будучыні аднавіць. Наогул, я ўбачыў у зямлі часткі двух розных брукаваных дарог. Тая, што на паверхні, як мяркуецца, 19−20 ст., а другая, якая глыбей, магчыма, з часоў будаўніцтва замка — сярэдзіны 18 стагоддзя».
Каля двух гадоў таму старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцоў прапаноўваў дырэктару гісторыка-археалагічнага музея Юрыю Кітурку заняцца аднаўленнем на тэрыторыі Новага замка старой брукаванкі. Тады, відаць, гэтай ідэі значэння не надалі, але сёння, калі выявілі брук, можна і задумацца аб планах на будучыню.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…