Творы Святланы Алексіевіч у перакладзе на беларускую мову хутка з’явяцца ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы і яшчэ 13 публічных бібліятэках горада. Пра гэта Hrodna.life паведаміў кіраўнік аддзела спецпраектаў, дабрачыннай і спонсарскай дапамогі Белгазпрамбанка Сяргей Прыёмка. Банк перадасць частку тыражу “Галасоў Утопіі” ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму горада.

Раней у абласным упраўленні па справах культуры ідэалогіі і моладзі   ў адказ на прапанову часткі тыражу  адказалі, што кнігі Алексіевіч прадстаўлены ў бібліятэках у дастатковай колькасці. Меркаваннем чыноўнікаў,  патрэбы ў папаўненні фондаў новым беларускамоўным выданнем няма.

Чытайце яшчэ:  Гродзенская вобласць адмовілася ад пяцітомніка Святланы Алексіевіч

Тады   старшыня праўлення Белгазпарамбанка Віктар Бабарыка прапанаваў бібліятэкарам звяртацца за кнігамі наўпрост у банк. Першымі, хто скарыстаўся прапановай, стала Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Гродна. Хутка новае выданне кніг нобелеўскай лаўрэаткі будзе перададзена ў гарадскія бібліятэкі.

«Важна мець у бібліятэках выданне “Утопіі…” менавіта ў поўным складзе кніг і з адзіным прыгожым афармленнем, тым больш на беларускай мове, – кажа Наталля Свірыда, кіраўнічка Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Гродна. – Гэта наша нацыянальны здабытак, як не пафасна гэта гучыць. Чытачоў, якія пытаюцца пра яе кнігі і хочуць іх чытаць, даволі многа.  Выданні на роднай мове дапамогуць неяк па-іншаму адчуць яе творчасць.»

“Хай і іншыя звяртаюцца. Мы нікога не пакінем без увагі і без кніг”, – запэўніў кіраўнік аддзела спецпраектаў, дабрачыннай і спонсарскай дапамогі Белгазпрамбанка Сяргей Прыёмка.

“Калі тыраж фарміраваўся, то быў разлічаны на усе бібліятэкі краіны, з улікам і Гродзенскай вобласці. Гэта частка тыражу нікуды не дзенецца і будзе перададзена па прызначэнню. Прадстаўнікі ўсіх бібліятэк могуць звяртацца да нас. Заключым дамовы і перададзім кнігі.”

Для кантактаў Сяргей Прыёмка пакінуў нумар тэлефону аддзела спецпраектаў, дабрачыннай і спонсарскай дапамогі Белгазпрамбанка 80172- 29 – 15 – 38 .

 


Вам предстоит проведение семинара или конференции? Вам необходимо позаботиться о комфорте посетителей и устроить кофе-брейк. К вашим услугам аренда кофеварок по самым доступным ценам. Высокое качество кофеварок сделает кофе приятным, ароматным и бодрящим.