На Лідскай абутковай фабрыцы плануюць выпуск красовак з беларускім арнаментам

Красоўкі з геральдычным знакам «Колюмны» могуць быць не адзінай мадэллю з беларускай сімволікай, якую выпусцілі на Лідскай абутковай фабрыцы. Крыніцай цікавых ідэй можа стаць, напрыклад, вялікая разнастайнасць беларускіх арнаментаў.

У канцы мая на Лідскай абутковай фабрыцы адгрузілі ў Мінск 30 пар красовак новай мадэлі. Навінкай былі красоўкі чырвона-белай расфарбоўкі з гербам ВКЛ «Калюмны» на задніку. За аснову была ўзятая класічная мадэль «паўчаравікі ЛМ-17», якая выпускаецца на Лідскай абутковай фабрыцы больш за 30 гадоў. Новы дызайн літаральна змяніў легендарны выраб абутнікоў.

[irp posts="65 902″ name="На Лідскай абутковай фабрыцы выпусцілі кеды з гербам ВКЛ"]

Партыя ў двух памерных шкалах — мужчынскай і жаночай — была адшыта ў эксперыментальным цэху прадпрыемства па замове беларускага маладзёжнага брэнда LSTR. У першы ж дзень продажу за некалькі гадзін усё раскупілі, а красоўкі пачалі бурна абмяркоўваць у інтэрнэце.

—  Наколькі нам вядома, брэнд LSTR не выключае, што размесціць у нас яшчэ адзін заказ на выраб гэтай мадэлі. Другая партыя можа быць значна большай, можа, некалькі сотняў пар. Не выключана, што ў гэтай партыі будуць красоўкі не толькі чырвоных, але і іншых колераў. Усё астатняе ў дызайне захаваецца, — расказалі «Лідскай газеце» на абутковай фабрыцы.

Пасля нечаканага поспеху ў крамах брэнда да Лідскай абутковай фабрыкі сталі звяртацца за пастаўкамі з розных гандлёвых арганізацый. Калі раней яны «асцярожнічалі» з выбарам колеру і «разыначак», то цяпер гатовы да эксперыментаў.

— Трыццаць пар для нашага прадпрыемства — гэта нязначны аб’ём. У месяц фабрыка выпускае ў сярэднім 30−35 тысяч пар абутку. Пяцьдзясят пар — гэта мінімальная партыя, на выпуск якой мы звычайна пагаджаемся, каб, уключаючы расходы на яе транспарціроўку, не апынуцца ў страце. Так што казаць аб рэальным поспеху ці прарыве можна было б, калі б за суткі разышліся сотні, тысячы пар.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025