Матч зборных Расіі і Егіпта 19 чэрвеня выклікаў ажыятаж у гродзенцаў. У цэнтры Гродна дзясяткі людзей пільна сачылі ў кафэ і барах за супрацьстаяннем каманд. Перавагу гродзенцы аддавалі краіне-суседцы.
Самая вясёлая атмасфера ў цэнтры горада пры праглядзе матчу была ў вулічным кафэ «Губерня». Там усім жадаючым паглядзець гульню не хапала месцаў. Многія стаялі на вуліцы.
Прадавец Вольга адзначае, што ў іх матчы чэмпіянату свету праходзяць вельмі актыўна. Многія людзі, якія ідуць па Савецкай, не могуць прапусціць футбольную атмасферу ва ўстанове і заходзяць. Замаўляюць піва, каўбаскі і хот-догі, а хтосьці прыходзіць проста пасядзець. На топавых матчах месцаў у кафэ няма.
Актыўна глядзелі футбол у цэнтры і на вулічнай пляцоўцы ў кафэ «Хотей». Там уладальнікам прыйшлося дастаўляць дадатковыя крэслы, каб абслужыць усіх жадаючых.
Не было месцаў пры праглядзе матчу і ў піўным рэстаране.
Некаторыя гродзенцы кажуць, што было б добра, калі б матчы чэмпіянату свету паказвалі на плошчы Савецкай на галоўным экране. На іх думку, там людзей збіралася б яшчэ больш. Разам з праглядам футбола на плошчы можна арганізаваць актыўны гандаль.
Дарэчы, зборная Расіі атрымала перамогу ў матчы супраць зборнай Егіпта з лікам 3:1 і забяспечыла сабе выхад з групы. А іншыя нашы суседзі - зборная Польшчы — у гэты ж дзень прайграла свой першы матч на чэмпіянаце зборнай Сенегала з лікам 2:1.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…