Лiпень.PRO — гэта два насычаных дня ведаў у галіне бізнесу, менеджменту, псіхалогіі і асабістага развіцця. На ім збярэцца больш за 300 прадпрымальнікаў, мэнэджэраў і спецыялістаў з усёй Беларусі. Сутрэча пройдзе ў намётавым лагеры на беразе Вілейскага вадасховішча.

На форуме разбяруць памылкі ў бізнэсе і фішкі для поспеху. Тут вы зможаце знайсці новых сяброў і надзейных бізнэс-партнёраў. Прадугледжана забаўляльная праграма: творчыя майстар-класы, квэсты, дзелавыя і спартыўныя гульні, «разумнае» кіно пад адкрытым небам, жывая музыка, ЗОЖ і іншыя актыўнасці.

На форуме выступяць больш за 20-ці спікераў: Аляксандр Панкоў (заснавальнік і дырэктар кансалтынгавай групы «Здесь и Сейчас»), Валерый Астрынскі (заснавальнік групы кампаній Telvel Group), Цімафей Мельнікаў (сузаснавальнік і дырэктар па развіцці Tigermilk media (tigermilk.ru), Ігар Жукевіч (сооснователь і CEO Brand-Made.by) і многія іншыя.

Месца правядзення: кемпінг «Жоўты Бераг» ў 80 км ад Мінска.

Дата правядзення: 27−29 ліпеня

Падрабязнасці па спасылцы.

Бізнес-форум «Лiпень.PRO» праводзіцца грамадскім аб’яднанне «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ТСІБ) пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).