Разам з будаўніцтвам чарговага дзіцячага дома сямейнага тыпу на вуліцы Валковіча, у чэрвені 2018 пад знос пайшлі адразу дзве старыя пабудовы. Адна з іх не мела каштоўнасці для гісторыі горада, а вось другая была дастаткова цікавай — у міжваенны час там была крама.

Такіх крам заставалася ў Гродне толькі дзве — на Валковіча і на Падольнай. Гродзенскія гісторыкі ў час экскурсій па Новым свеце паказвалі краму і расказвалі, што там прадавалі. Гэтай мініяцюрнай цаглянай крамцы «каланіяльных тавараў» сясцёр Талочка на было больш за сто гадоў.

На Валковіча знеслі былую краму «каланіяльных тавараў»
На гэтым месцы неўзабаве з’явіцца чарговы дзіцячы дом сямейнага тыпу
Пасля зносу будынка гісторык Андрэй Вашкевіч зрабіў запіс на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Цяпер засталася толькі былая крамка на Падольнай. Падчас экскурсій на Новы Свет я паказваў гэтую крамку як цікавы прыклад лакальнага „бізнеса“ гродзенцаў даваеннага часу. У такой крамцы ўласнікі як правіла прадавалі газу (керасін), запалкі, соль. У цяжкія часы тое маглі быць і хлебныя крамы».

На Валковіча знеслі былую краму «каланіяльных тавараў»
Былая крама «каланіяльных тавараў» на Падольнай сёння выкарыстоўваецца як хлеў