У канцы матча Нёмана супраць БАТЭ фанаты гродзенскага клуба разгарнулі транспарант памерам у цэлы сектар. «20yrs Hrodna fans. To be continued». Такім чынам заўзятары падтрымалі гульцоў Нёмана на адказным матчы і адзначылі юбілей фанацкага руху.
«Фан-дзвіж у горадзе існаваў і раней, але ў пэўны час здарыўся вялікі перапынак — фанацкага сектара не было ўвогуле. У 1998 годзе мы пачалі зноў арганізоўвацца і зараз адзначаем 20-годдзе, — распавёў прадстаўнік гродзенскіх фанатаў Віталь Будзько. — Гэта наша свята».
З яго словаў, сярод фанаў «Нёмана» ёсць самыя розныя людзі. Іх аб’ядноўвае любоў да свайго клуба і свайго горада.
«Мы любім „Нёман“, бо ён заўжды змагаецца да канца. Гэта заўзенне не проста за футбол, а за сваю малую радзіму».
[irp posts="69 246″ name="БАТЭ на апошніх хвілінах вырваў у Нёмана" перамогу"]
«Трохі скептычна стаўлюся да тых, хто падтрымлівае моцных — Германію ці „Рэал“. Гэта проста заўзенне за паспяховых. А мы заўзеем за сваіх».
Што да прадстаўленняў на трыбунах, то яны ўжо робяцца ў Гродне традыцыйнымі. Пачатак сёлетняга сезона фанаты адзначылі перформансам, прысвечаным стагоддзю БНР.
[irp posts="56 323″ name="Шануй сваё: фанаты Нёмана" ў Гродне зладзілі перформанс прысвечаны 100-годдзю БНР"]
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…