З-за гарачага і засушлівага надвор’я ў чэрвені Нёман у раёне Гродна істотна змялеў. Гродзенцы могуць убачыць у рацэ рэшткі старых канструкцый: мастоў і прыстаняў.
У раёне Новага моста з вады, як і некалькі гадоў таму, паказаліся слупкі - рэшткі драўлянага моста. У гэтым месцы ў гады Першай сусветнай вайны нямецкія сапёры будавалі пераправу, магчыма, каб абслугоўваць фарты Гродзенскай крэпасці.
Засталіся фотаздымкі таго нямецкага моста, які праіснаваў каля 5 гадоў. У 1921 годзе палякі на гэтым самым месцы пабудавалі свой драўляны мост.
Мясцовыя рыбакі гісторыю пра нямецкі мост ведаюць. Яны гавораць, што ў засушлівы перыяд можна ўбачыць старыя канструкцыі і ў раёне Старога моста. А тыя, хто займаецца падводнай рыбалкай, распавядаюць, што на дне Нёмана яшчэ хапае матэрыялу, з якога ў свой час будаваліся масты ў розных месцах горада.
[irp posts="65 771″ name="Не толькі рачное таксі, але і экскурсіі: для прагулак па Нёмане запусцілі кацеры"]
Зараз узровень вады ў рацэ знаходзіцца на адзнацы 48 см, што выклікае цяжкасці ў працы рачнога транспарту. Небяспечным для суднаходных частак ракі лічыцца ўзровень вады ніжэй за 70 см. Палепшыць сітуацыю на Нёмане маглі б моцныя і працяглыя дажджы.
[irp posts="68 679″ name="У Гродне павялічаць колькасць прычалаў для воднага таксі і пашыраць набярэжную"]
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…