З-за гарачага і засушлівага надвор’я ў чэрвені Нёман у раёне Гродна істотна змялеў. Гродзенцы могуць убачыць у рацэ рэшткі старых канструкцый: мастоў і прыстаняў.
У раёне Новага моста з вады, як і некалькі гадоў таму, паказаліся слупкі - рэшткі драўлянага моста. У гэтым месцы ў гады Першай сусветнай вайны нямецкія сапёры будавалі пераправу, магчыма, каб абслугоўваць фарты Гродзенскай крэпасці.
Засталіся фотаздымкі таго нямецкага моста, які праіснаваў каля 5 гадоў. У 1921 годзе палякі на гэтым самым месцы пабудавалі свой драўляны мост. Мясцовыя рыбакі гісторыю пра нямецкі мост ведаюць. Яны гавораць, што ў засушлівы перыяд можна ўбачыць старыя канструкцыі і ў раёне Старога моста. А тыя, хто займаецца падводнай рыбалкай, распавядаюць, што на дне Нёмана яшчэ хапае матэрыялу, з якога ў свой час будаваліся масты ў розных месцах горада.[irp posts="65 771″ name="Не толькі рачное таксі, але і экскурсіі: для прагулак па Нёмане запусцілі кацеры"]
Небяспекі для рачнога транспарту
Зараз узровень вады ў рацэ знаходзіцца на адзнацы 48 см, што выклікае цяжкасці ў працы рачнога транспарту. Небяспечным для суднаходных частак ракі лічыцца ўзровень вады ніжэй за 70 см. Палепшыць сітуацыю на Нёмане маглі б моцныя і працяглыя дажджы.
[irp posts="68 679″ name="У Гродне павялічаць колькасць прычалаў для воднага таксі і пашыраць набярэжную"]