На «Маршы роўнасці», які пройдзе ў Кіеве 17 чэрвеня, чакаецца каля 5000 удзельнікаў і столькі ж паліцэйскіх, якія будуць ахоўваць парадак. Для бяспекі будзе перакрыты цэнтр горада, не будуць працаваць тры станцыі метро. Карэспандэнт Hrodna.life трапіў у Кіеў напярэдадні падзеі, паглядзеў, як выглядае цэнтр горада, ды спытаўся ў мінакоў, што яны думаюць пра такія сродкі бяспекі.
Марш у падтрымку ЛГБТ-супольнасці ў Кіеве традыцыйна патрабуе аховы. У мінулыя гады радыкальныя актывісты заўсёды спрабавалі сарваць акцыю ці перашкодзіць руху калоны, адбываліся бойкі. Таму і гэтым разам, каб гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў маршу, будзе задзейнічана ўся патрульная паліцыя Кіева і дадаткова — байцы нацгвардыі.
Тры станцыі кіеўскага метро: «Тэатральная», «Плошча Льва Талстога» і «Палац спорту» — будуць закрытыя з 6.00. Загадзя, ужо з 22.00 папярэдняга дня, па трасе праходу маршу абмежаваны рух — прайсці могуць толькі жыхары цэнтра горада.
Жыхары Кіева, якіх увечары 16 чэрвеня сустрэў у цэнтры горада журналіст Hrodna.life, не надта радаваліся з абмежавання руху. Таксіст Андрэй наогул выказаўся нецэнзурна ды парадаваўся за Беларусь, дзе «такога няма».
Між тым, колькасць удзельнікаў маршу ў Кіеве штогод павялічваецца. Летась быў пастаўлены чарговы рэкорд — больш за 3000 чалавек. Сёлета рэкорд можа абнавіцца — чакаецца ўдзел ажно 5000 чалавек.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…