Гродзенскі таксіст Віталь Мілашэўскі кажа, што мае ад вышэйшых сілаў моц лячыць людзей. Ён зразумеў гэта некалькі гадоў таму, калі працаваў у Штатах. Віталь кожны дзень практыкуе “лячэнне” – робіць дзіўныя рухі і чытае малітвы. Hrodna.life сустрэў яго на вуліцы Савецкай.
А што вы думаеце пра мясцовага цудатворцу? Паглядзіце відэа ніжэй і выкажыцеся ў каментарыях!
“Я працую ў таксі і нават у машыне падчас працы спрабую вылечваць кліентаў, – распавядае Віталь. – А калі ў мяне выхадны, я абавязкова выходжу ў цэнтр горада і шукаю там тых, каму патрэбна дапамога. Раней я вывучаў методыку лячэння, сем гадоў чытаў Святыя Пісанні, а цяпер нарэшце выйшаў дапамагаць. Зразумеў, што прыйшоў час”.
Віталь тлумачыць, што дапамагае людзям сілай Святога Духа. Запэўнівае, што вылечвае ўсіх, а людзі з удзячнасці нават тэлефануюць.
https://www.youtube.com/watch?v=d7wwFGwAqlY
Сам падыходзіць да хворых
Віталь “лечыць” цалкам бясплатна, бярэцца і за траўмы, і за анкалогію, і за алкагалізм. Кажа, што здольны рабіць цуды.
“Я нарадзіўся з гэтым, але выкарыстоўваць свае здольнасці стаў толькі цяпер”, – кажа мужчына. Кліенты, маўляў, пасля сеансаў аздараўлення нават кідаюцца абдымацца.
Віталь сам падыходзіць да людзей не вуліцы, але кажа, што яшчэ не ўсе ў нас гатовыя да “спантаннай дапамогі і душэўнай размовы”.
https://www.youtube.com/watch?v=9-F9WLNg7r8
Хрысціянства – супраць
У сучаснай праваслаўнай царкве да такіх людзей як Віталь ставяцца адмоўна. Сітуацыю пракаментаваў іпадыякан Свята-Пакроўскага сабора Яўген Кулак, якому па службе прыходзіцца сутыкацца з падобнымі людзьмі.
“Як чалавек, які працуе ў сацыяльным аддзеле нашага сабора, і які мае досвед зносін з такімі людзьмі, гледзячы на відэа з гэтым мужчынам, я магу выказаць здагадку, што ён душэўнахворы, – кажа Яўген. – Але нават калі б ён сапраўды здзіўляў людзей нейкімі ацаленнямі і прароцтвамі, то трэба сказаць, што хрысціянства ва ўсе часы адносілася адмоўна да падобных заняткаў.

Дыякан Яўген распавядае, што Хрыстос у Бібліі выразна пра гэта гаворыць: ведзьмакі і варажбіткі Царства Божага не атрымаюць. У праваслаўнай царкве лічаць, што ўсе святыя, якія мелі нейкія надзвычайныя дары, атрымалі іх у выніку велізарных духоўных прац: посту, малітвы, добрых спраў.
“Людзі, якія вылечваюць, кажуць пра будучыню, яны таксама спрабуюць нанесці шкоду – чытаюць загаворы на порчу, чары і ўсякія іншыя паскудных справы, у якіх удзельнічае сіла зла. Трэба задумацца, хто так лёгка можа даць сілу і дары, за якія часцей за ўсё бяруць грошы, – папярэджвае святар. – Я бачыў нямала людзей, якія пасля зносін з падобнага роду лекарамі былі вельмі моцна пашкоджаны не толькі духоўна, але і разумова, бо душа звязана з целам”.
Міліцыя: пакуль не бярэ грошы – нічога не парушае
Афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі патлумачыў, што Віталь-лекар не парушае заканадаўства, калі за свае паслугі не патрабуе грошай. Калі ж бярэ плату, то яго дзеянні могуць падпадаць нават пад крымінальны артыкул – махлярства.
“На дадзены момант скаргаў у міліцыю на мужчыну, які сябе называе лекарам, не паступала. Аднак, калі знойдуцца грамадзяне, у дачыненні да якіх, на іх думку, гэты чалавек учыніў супрацьпраўныя дзеянні, то яны могуць звярнуцца ў міліцыю. Будзе праведзена праверка”, – кажа Яраслаў Васілеўскі.
Працаваць можна, рэкламавацца – не
З 2008 года ў Беларусі забаронена рэклама паслуг экстрасэнсаў, магаў, варажбітаў і іншых асоб, якія сцвярджаюць, што ўмеюць прадказваць будучыню, уплываць на людзей і духоўны свет праз звышнатуральныя здольнасці. Таму Віталь, калі б хацеў заняцца такім лекаваннем больш шырока і за грошы, не мог быць даць рэкламу ў СМІ.
Таксама паслугі гадалак і экстрасэнсаў, а да іх можна было б аднесці і дзейнасць Віталя, з 2009 года лічацца “псіхалагічнай дапамогай” і мусяць ліцэнзавацца Мінздравам. Экстрасэнс, адпаведна, мусіць быць і індывідуальным прадпрымальнікам. З другога боку, з 2016 года адмянілі ліцэнзаванне для тых, хто займаецца нетрадыцыйнай медыцынай (напрыклад, фітатэрапіяй), а гэта падаецца найбліжэйшым відам дзейнасці.
Не першы і не апошні “прарок”
У крызісныя часы людзі часта масава звяртаюцца да нетрадыцыйных метадаў вырашэння сваіх праблем. І пакуль гродзенец Віталь яшчэ не стаў звышпапулярны, узгадаем тых “цэліцеляў”, што зрабілі са сваіх імёнаў брэнды.
Так, славу цудатворцы ў канцы 1980-х здабыў у Савецкім Саюзе псіхатэрапеўт Анатоль Кашпіроўскі – літаральна ўся краіна глядзела яго перадачы па тэлевізары каб вылечыцца, ён збіраў стадыёны. Кашпіроўскі дзейнічае і сёння – напрыклад, у 2017 годзе ў Нью-Ёрку дыстанцыйна рабіў “карэкцыю носа і пазбаўляў храпу”, яшчэ раней – дыстанцыйна “пазбаўляў прыроджаных заганаў сэрца”, таксама запэўнівае, што за тры хвіліны лечыць алергіі, праблемы са зрокам. Дарэчы, афіцыйна Кашпіроўскі ўжо не практыкуе масавы гіпноз, якім праславіўся некалі – у Расіі такая дзейнасць пад забаронай.
Іншым знакамітым “лекарам” канца 80-х быў Алан Чумак – яго перадачы глядзелі ў надзеі “зарадзіць” праз экран звычайную ваду цудоўнай моцай. Ён выдатна працаваў з эфектам плацэба і мог пераканаць многіх, што яго “магія” дзейнічае і лечыць. Экстрасэнс памёр восенню 2017 года.
А вы верыце ў Віталя-лекара? Выказвайцеся ў каментарыях!
Находитесь в поисках ванной? Не знаете, какую выбрать? Керамику или обычную чугунную? На сегодняшний день, цены на ванны чугунные 150х70 колеблется от 10 тыс рублей. Вы сможете выбрать ванную в интернет-магазине “Ванна-Хоум”. Большой выбор, высокое качество, которое проверено временем.




