20 гадоў гарадзенец Ігар Бакун выношваў ідэю спусціцца на плыце па Нёмане, а ў 2018 годзе ўзяў і зрабіў гэта. Ён сабраў сяброў, сваякоў і паплыў ад ГЭС да Аўгустоўскага канала.

Свой плыт Ігар назваў «Вікторыя». Ён зрабіў яго з сябрамі за адзін дзень. Канструкцыя гэта шмат дошак, 10 пластыкавых бочак і электрычны матор, які служыць у якасці стырна. Плыт месціць каля 14 чалавек.

«У гэтым годзе мы адмовіліся ад мора і вырашылі адпачыць у Гродне, — распавядае Ігар. — Ідэя з плытом нарадзілася яшчэ калі я быў хлапчуком, але рэалізаваць яе не было магчымасці. У мінулым годзе мы спрабавалі зрабіць плыт, але на ім нават горад не пераплылі».

"Плыць па Нёмане вельмі крута". Гродзенцы за дзень зрабілі плыт і паплылі ад ГЭС да Аўгустоўскага канала

Ад ГЭС да цэнтра Гродна плыт даплыў за дзве гадзіны. Яшчэ пяць гадзін Ігар плануе дабірацца да Аўгустоўскага канала.

«Плыць па Нёмане вельмі крута — эмоцыі зашкальваюць. Прыгажосць, прырода — гэта таго варта. Людзі ўсюды махаць. Мне здаецца, трэба шанаваць нашу прыроду. Мы заклікаем усіх спрабаваць адпачынак у родных мясцінах і не ехаць за мяжу».

Ігар прызнае, што Нёман змялеў, і дзесьці плыт захрасаў, але прабіраўся далей. «Наш плыт дужы, яго рабілі інжынеры — людзі з вышэйшай адукацыяй», — дадаў Ігар.

"Плыць па Нёмане вельмі крута". Гродзенцы за дзень зрабілі плыт і паплылі ад ГЭС да Аўгустоўскага канала

Даплыўшы да Аўгустоўскага канала, Ігар і яго каманда паставяць лагер з намётамі на выходныя.

Пабудаваць такі плыт каштуе каля 350 долараў, але гродзенец збіраў матэрыялы ў сяброў і ў выніку плыт абыйшоўся амаль бясплатна.