У чацвер 14 чэрвеня ў Доме футбола адбылося лёсаванне 1/16 фіналу Кубка Беларусі. Паводле лёсавання гродзенскі «Нёман» пачне ўдзел у розыгрышы матчам супраць бабруйскай «Белшыны», якая прадстаўляе Першую лігу.
Хто пройдзе ў наступную стадыю Кубка, вызначыць ўсяго адзін матч, які пройдзе ў Бабруйску 28 або 29 ліпеня.
У мацнейшым чэмпіянаце краіны гродзенцы займаюць 5-е месца з 21 ачком у актыве, адстаючы ад лідэра БАТЭ усяго на 7 балаў. Менавіта ў наступным туры гэтыя дзве каманды і сустрэнуца ў Гродне. Матч пройдзе 17 чэрвеня, а 20:45.