14 чэрвеня ў Расіі стартуе чэмпіянат свету па футболе, на жаль без зборнай Беларусі. Турнір, які працягнецца месяц, будзе праходзіць у 11 расійскіх гарадах. За супрацьстаяннем лепшых зборных свету будуць сачыць мільёны людзей, у тым ліку і гродзенцы. Hrodna.life сабраў месцы, дзе можна будзе паглядзець матчы мундыялю ў Гродне.
Нягледзячы на тое, што чэмпіянат свету абыходзіцца без зборнай Беларусі, гэта ніяк не зніжае яго папулярнасць сярод беларускіх заўзятараў. Але ў Гродне толькі малая частка піцейных устаноў гатовая трансляваць матчы мундыялю.
У пачатку чэрвеня там зрабілі летнюю тэрасу на 40 месцаў з двума тэлевізарамі. У бліжэйшы час плануюць паказваць матчы чэмпіянату свету і ў самой установе. У кафэ штодня праходзяць конкурсы прагназістаў з прызамі. У меню піца, сушы, ролы, салаты і розныя напоі.
Крыта летняя пляцоўка на вуліцы Савецкай ужо традыцыйна запрашае гродзенцаў глядзець матчы зборных па футболе. Установа з адным тэлевізарам разлічана на 70 пасадачных месцаў. У продажы піва, чыпсы і розныя каўбаскі.
Піўны рэстаран «Нёман» на вуліцы Стэфана Баторыя рэгулярна транслюе сусветныя спартовыя мерапрыемствы. У гэтым годзе ля ўстановы можна будзе назіраць за матчамі чэмпіянату свету і на летняй тэрасе, якая разлічана на 40 месцаў. Там маецца 2 тэлевізара, можна будзе заказваць любую прадукцыю з рэстарана. У рэстаране плануюць зладзіць і конкурс прагназістаў.
У кафэ на вуліцы Пушкіна збіраюцца трансляваць матчы ўсяго мундыяля. У меню невялікай ўстановы піва і лёгкая закуска.
Цэнтр «Галактыка» па вуліцы Лідскай прадаставіць магчымасць гродзенцам глядзець матчы чэмпіянату свету на трох камфортных пляцоўках: летняя тэраса, караоке-клуб і спорт-бар на другім паверсе.
Традыцыйна спартыўныя матчы рознага ўзроўню паказвае на Урублеўскага спорт-бар «Ліга». Установа разлічана на 50 месцаў. Падчас чэмпіянату свету ў бары плануюць зладзіць і конкурс прагназістаў з падарункамі. У меню розныя алкагольныя напоі і лёгкая закуска
Бар на Вольгі Соламавай гатовы прыняць каля 50 чалавек, а на тэрасе з двума тэлевізарамі да 30. Вялікі выбар меню.
Установы з трансляцыяй могуць дадавацца.
Расклад матчаў чэмпіянату свету можна паглядзець тут. Стартуе турнір матчам Расія — Саудаўская Аравія 14 чэрвеня ў 18:00. Усе матчы можна будзе глядзець на тэлеканале Беларусь — 5.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…