Новы фуд-трак, перароблены з фургона 1960-х, з’явіўся ў Гродне ў пачатку чэрвеня. Ён стаіць на набярэжнай па вуліцы Заводскай і прапануе шаўрму, бургеры і напоі.
Фуд-трак гэта мабільная і цалкам аўтаномная кухня, размешчаная ў фургоне грузавіка. Гэта новы і перспектыўны напрамак для постсавецкай прасторы: не патрабуе звышвысокіх пачатковых выдаткаў і дазваляе аператыўна змяняць пункту продажаў, калі ў якім-небудзь месцы справы ідуць не так, як хацелася б.
Ідэя запусціць у Гродне чарговы фуд-трак прыйшла гроднецам Дзянісу і Аляксандру пасля таго, як у адной з вёсак яны ўбачылі стары фургон. Ад ідэі да запуску прайшло паўгода.
«У адной з вёсак Навагрудскага раёна я неяк убачыў старэнькі фургон, на якім раней вазілі бульбу, — распавядае Дзяніс. — Уявіў,
як бы глядзелася гэтая машына, калі б у яе ўклалі грошы. Пачаў гугліць і наткнуўся на фуд-тракі, якія рабілі з падобных грузавікоў. Параіліся з сябрам і загарэліся ідэяй».
[irp posts="77 412″ name="Ад напояў да неапалітанскай піцы: усе фудтракі Гродна ў адным матэрыяле. Чытай і галасуй!"]
Каб запусціць праект, хлопцам прыйшлося шукаць месца ў прыватных арганізацый. Ва Упраўленні архітэктуры ім сказалі, што цяпер у Гродне ў прыярытэце ўстаноўка шапікаў «Саюздруку».
«З афармленнем ўсіх дакументаў было нялёгка — шмат папяровай цяганіны. З пошукам пастаяннага месца прыйшлося таксама папрацаваць — нас некалькі разоў перанакіроўвалі. Планавалі стаяць на Ціміразева каля „Еўраопта“, але нас апярэдзіў іншы фуд-трак. У выніку выбралі паркоўку на вуліцы Заводскай. Нам падалося, гэта добрае месца на набярэжнай Нёмана, дзе пастаянна шпацыруюць людзі», — распавёў Аляксандр.
Сёння фургон не ездзіць і летам будзе пастаянна стаяць на Заводскай. У будучыні каля машыны ўладальнікі хочуць паставіць столікі ў выглядзе бочак.
«Пакуль няма сэнсу ставіць новы рухавік, бо мы не можам перасоўвацца па горадзе і прадаваць нашу прадукцыю. Па законе мы павінны стаяць на адным месцы, — кажа Дзяніс. — Пакуль будзем на набярэжнай, а там будзе бачна. На халодны перыяд будзем разглядаць якое-небудзь памяшканне».
[irp posts="68 865″ name="Смотри, на каком хипарском Volkswagen T2 приехали в Гродно молодые поляки"]
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…