Сын прывёз сваю маці на лячэнне ў аддзяленне неўралогіі адной з бальніц абласнога цэнтра. Калі праз некалькі дзён сын прыехаў адведаць сваю маму, то выявіў, што з яе вушэй прапалі залатыя завушніцы, якія ён купіў за 400 рублёў.

Куды яны дзеліся, жанчына сказаць з-за хваробы не змагла. Яна цяжка хварэе, паралізаваная і размаўляць не можа. Сваімі сіламі ўпрыгожывнні знайсці не атрымалася, таму грамадзянін звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС высветлілі, што да крадзяжу можа быць датычная адна з санітарак ўстановы. Яна перыядычна суправаджала хворую на працэдуры. Аднак супрацоўніца бальніцы ўсяляк адмаўляла сваю віну, ведаючы, што пацыентка з прычыны стану здароўя не зможа паказаць на яе.

Як патлумачыў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РАУС Віталь Зезюлевич, падазраваная прызналася ў зробленым толькі пасля таго, як прыйшоў адказ з ламбарда, куды санітарка здала на сваё прозвішча выкрадзеныя завушніцы. Зняць жа з пацыенткі ўпрыгожванні было няцяжка: супрацоўніца бальніцы забрала іх перад працэдурай «МРТ», куды забаронена праносіць якія-небудзь вырабы з металу, а пазней ювелірныя вырабы не вярнула.

Зараз у дачыненні да падазронай ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».