Дзякуючы упэўненай гульне ў Мінску 11 чэрвеня, гродзенскі “Нёман” абыграў сталiчны “Прамень” з лікам 2:1. Вырашальны мяч у матчы на ​​81-хвіліне забіў французскі легіянер жоўта-зялёных Мукам.

Свой першы гол у матчы каманда Ігара Кавалевіча забіла ў першым тайме. На 18-й хвіліне Якімаў з-за межаў штрафной адправіў мяч у вароты “Праменя”. Гаспадары здолелі зраўняць лік толькі ў сярэдзіне другога тайма, калі Джыгера атрымалася прабіць вароты Журава.

А пад канец матчу “Нёману” усё- такi ўдалося вырваць перамогу ў “Праменя”. Выніковы праход Мукама праз абарону “Праменя” на 81-й хвіліне і прынёс другі гол гродзенцам.

“Прамень” – “Нёман” – 1: 2

Варта адзначыць, што пасля матчу ў Мiнску  “Нёман” набірае ў гасцях 13 ачкоў з 15 магчымых. Перамога над “Праменем” стала чацвёртай запар перамогай ў гасцях для “Нмана”. Гэта паўтарэнне рэкордных серый 2002 і 2004 гадоў.

Дзякуючы чарговым тром ачкам “Нёман” умацаваў свае пазіцыі ў турнірнай табліцы і працягвае ўваходзіць у тройку лідэраў з 21 ачком у актыве.

Свой наступны матч “Нёман” правядзе ў Гродне 16 чэрвеня i будзе прымаць нязменнага лідэра БАТЭ.