Дзякуючы упэўненай гульне ў Мінску 11 чэрвеня, гродзенскі «Нёман» абыграў сталiчны «Прамень» з лікам 2:1. Вырашальны мяч у матчы на 81-хвіліне забіў французскі легіянер жоўта-зялёных Мукам.
Свой першы гол у матчы каманда Ігара Кавалевіча забіла ў першым тайме. На 18-й хвіліне Якімаў з-за межаў штрафной адправіў мяч у вароты «Праменя». Гаспадары здолелі зраўняць лік толькі ў сярэдзіне другога тайма, калі Джыгера атрымалася прабіць вароты Журава.
А пад канец матчу «Нёману» усё- такi ўдалося вырваць перамогу ў «Праменя». Выніковы праход Мукама праз абарону «Праменя» на 81-й хвіліне і прынёс другі гол гродзенцам.
«Прамень» — «Нёман» — 1: 2
Варта адзначыць, што пасля матчу ў Мiнску «Нёман» набірае ў гасцях 13 ачкоў з 15 магчымых. Перамога над «Праменем» стала чацвёртай запар перамогай ў гасцях для «Нмана». Гэта паўтарэнне рэкордных серый 2002 і 2004 гадоў.
Дзякуючы чарговым тром ачкам «Нёман» умацаваў свае пазіцыі ў турнірнай табліцы і працягвае ўваходзіць у тройку лідэраў з 21 ачком у актыве.
Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 16 чэрвеня i будзе прымаць нязменнага лідэра БАТЭ.