Пасля шматлікіх скаргаў і публікацый у СМІ Гродзенскае ЖКГ часова прыпыніла высечку дубравы пад могілкі каля Путрышак. Пра гэта Hrodna.life паведаміў экаактывіст Яўген Філімонаў 8 чэрвеня. Зараз жыхары аграгарадка і эколагі заклікаюць улады правесці грамадскія слуханні з нагоды высечкі каштоўнага лесу і пашырэння могілак.
Ад сярэдзіны мая камунальнікі знішчылі 6,7 гектара дубравы з 24. Гэта першы этап работ па пашырэнню могілак. Новай тэрыторыі могілак хопіць на 1,5 года. Дзе будуць хаваць гараджан пасля асваення новай тэрыторыі, пакуль невядома. Менавіта таму жыхары аграгарадка і эколагі прапануюць уладам правесці грамадскія слуханні.
«Не хочам жыць ля могілак». Жыхары Путрышак супраць пашырэння «Аульса»
Частку дубравы яшчэ можна захаваць
Дубрава ля Путрышак з’яўлялася каханым месцам для шпацыраў і правядзення грамадскіх гулянняў жыхароў аграгарадка на працягу доўгіх гадоў. А таксама яна служыла адзіным зялёным шчытом, які засцерагаў людзей ад уздзеяння прамысловай зоны «Аульс» і «Гродна-Азот».
«Частку дубравы яшчэ можна захаваць. Мы лічым неабходным у такіх пытаннях, дзе закранаецца экалагічная бяспека людзей, абавязковае праводзіць грамадскія абмеркаванні, на якіх грамадзяне могуць атрымаць праўдзівую інфармацыю, выказаць уласнае меркаванне, а таксама паўплываць на сам праект, унёсшы ў яго свае канструктыўныя прапановы, — кажа старшыня экалагічнай арганізацыі „Экаманіторынг“ Яўген Філімонаў. — Гэта дазволіць пазбегнуць канфліктных сітуацый, а таксама забяспечыць законныя правы грамадзян.»
Эколагі і жыхары Путрышек прапануюць гарадскім уладам правесці грамадскія слуханні па трох наступных пытаннях:
1. Далейшае пашырэнне дзеючых могілак «Аўльс».
2. Выбар месца пад новыя могілкі.
3. Будаўніцтва крэматорыя і калумбарыя.
Патрэбен крэматорый
«Праблема перапоўненасці могілак вельмі бачная. Неабходна прымаць меры, каб не ўшчамляць інтарэсы ўсіх зацікаўленых бакоў, — дадае Яўген Філімонаў.
Яго меркаваннем, адной з магчымасцяў паўплываць на гэтую праблему будзе будаўніцтва крэматорыя і калумбарыя. Гэта зменьшыць плошчу, неабходную для пахаванніяў і таксама паменшыць забруджвання водных крыніц побач з могілкамі.
Эколаг лічыць, што будаўніцтва крэматорыя магло б паўплываць і на вялікую экалагічную праблему, звязаную з колькасцю штучных кветак, якія штогод прыносяць на могілкі людзі.
Штучная Радуніца: пластыкавыя кветкі на могілках перажывуць пахаваных на сотні год
Не ўсе ведаюць, што штучныя кветкі вылучаюць вялікую колькасць таксічных рэчываў, забруджваючы глебу, паветра, грунтавыя і павярхоўныя воды.
Стеклянная мебель, несмотря на свою хрупкость и изящество, пользуется большой популярностью. Если ваш любимый стеклянный столик или полка поцарапались или появились надколы, вам поможет восстановление стеклянных изделий компанией «Косаир». Больше информации тут https://kosair.com.ua/articles/polirovka-mebeli/. Вернем стеклянным изделиям первоначальную красоту