На другі дзень фестывалю «Хавайся ў бульбу» калона байкераў ўрачыста праехалася па вуліцах Гродна ў суправаджэнні ДАІ. Усяго на 30 хвілін удзельнікі фестывалю сталі на Савецкай плошчы, дзе гродзенцы маглі паглядзець матацыклы і пагутарыць з іх уладальнікамі.
На XIV міжнародны мотафестываль «Хавайся ў бульбу» ў Гродна прыехалі байкеры з усёй Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Расіі. Усяго каля 500 удзельнікаў.
Асноўная пляцоўка байк-фэсту размясцілася на базе адпачынку «Дом рыбака» у Каробчыцах, што ў 12 кіламетрах ад Гродна. Сёння вечарам там пройдзе канцэрт гурта «Дай Дарогу» і іншых калектываў.