У Нецічах пад Лідай ад 18 да 27 чэрвеня будзе працаваць першы ў Гродзенскай вобласці лагер для цяжкахворых дзяцей. Гродзенскі дзіцячы хоспіс запрашае валанцёраў далучыцца да ініцыятывы і дапамагчы аграгізаваць культурную праграму на час адпачынку.
Кожны ў дзяцінстве марыць пабываць у летнім лагеры, знайсці новых сяброў, гуляць і весяліцца. На жаль, не ва ўсіх ёсць такая магчымасць.
Сёлета ўпершыню больш за дзесяць сем’яў, якія знаходзяцца пад апекай Гродзенскага дзіцячага хоспіса ўжо ў гэтым месяцы паедуць у рэабілітацыйны лагер. Яго арганізаваў дзіцячы хоспіс сумесна з дзіцячай паліклініка № 2 г. Гродна, пры падтрымцы дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas».
Унікальным адрозненнем ад іншых лагераў з’яўляецца тое, што дзеці змогуць прайсці курс абілітацыі, а іх бацькі навучацца навыкам масажу і лячэбнай фізкультуры. Гэта дазволіць падтрымліваць стан цяжка хворых дзяцей у хатніх умовах.
«Мы шукаем валанцёраў, якія дапамогуць разнастаіць культурную праграму. Запрашаем да супрацы прафесійных артыстаў і артыстаў у душы — фокуснікаў, клоўнаў, спевакоў, танцораў, фатографаў», — распавядае псіхолаг дзіцячага хоспіса, Марыя Бразінская.
Задаць усе пытанні і дамовіцца пра ўдзел у працы лагера можна па тэлефону +37 525 6 918 990
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…